be

Каталёг Камунікат.org

Я, аўтар
pdf

Я, аўтар

альбо ўсё, што трэба ведаць аўтару пра аўтарскае права ў Беларусі
Сямашка Вольга - укладанне

Кніга складаецца з дзевяці раздзелаў, дзе ў займальнай форме разгледжаны сістэмы маральных і маёмасных правоў аўтараў, распавядаецца, якія творы падлягаюць ахове, а якія не. Кожны ахвотны можа даведацца, як адбываецца перадача аўтарскіх правоў, на які час яны дзейнічаюць і ўрэшце — як абараніць свой... Болей »

Я, мама і смерць у калідоры
epub

Я, мама і смерць у калідоры

Апавяданне
Рублеўскі Сяргей

Мы спім утраіх – я, мама і смерць у калідоры. Аніяк не скажаш «у вітальні», бо хто з людзей надумае яе прывеціць… Дык у калідоры. Не ведаю, як і калі смерць праціснулася ў наша жытло. Можа, у фортку пратачылася… Чуў жа аднойчы скрозь сон грукат, нібы хто вядро буракоў высыпаў на падлогу, мусіць, звалілася... Болей »

Яблыкі
pdf

Яблыкі

апавяданні
Латышкевіч Маргарыта

У гэтым зборніку прадстаўленыя апавяданні і нарысы маладой беларускай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч. Розныя па танальнасці, ад пранізліва-кранальных да адкрыта гумарыстычных і сатырычных, яны ўсе аб’яднаныя ў досыць цэласны цыкл назіранняў за жыццём. Творы аднародныя і стылёва: аўтар акцэнтуе ўвагу... Болей »

Яблыкі па́даюць
epub

Яблыкі па́даюць


Пятровіч Барыс

«Грэшнікі» ізноў праязджаю паўз гэтую вёску, у якой не спыняўся ні разу, але ведаю пра яе шмат, пачынаючы з ейнай амаль княскай даўняй гісторыі; учора тэлефанавала мама і сказала, што хлопец, які нядаўна прыйшоў з турмы, колькі дзён таму засёк тут сякераю трох жанчын, дакладней бабуль-пенсіянерак, з... Болей »

Яблыневы Маёнтак
pdf

Яблыневы Маёнтак


Бацкель Аляксандар І.

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.... Болей »

Ява, сны, летуценні
pdf

Ява, сны, летуценні

Паэма. Вершы
Жуковіч Васіль

У гэтай кнізе аўтар, застаючыся верным сабе, выказвае шчырую любоў да Баларусі, не прамінае праблемы дабра і зла, услаўляе чалавечнасць, пранікнёна піша пра блізкіх людзей, жывых і страчаных. У лірычнай паэме, распавядаючы пра перамогу над эпідэміяй, яркія старонкі прысвячае каханню, добрым сямейным... Болей »

Ягамосьць
pdf

Ягамосьць

вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу
Сыс Сяржук - укладальнік

Зборнік “Ягамосць” поўнасцю прысвечаны паэту Анатолю Сысу. Тут знойдзем і творы-прысвячэнні, якія былі напісаныя яшчэ пры жыцці Анатоля, але большасць была створана пасля яго смерці. Выхад зборніка быў прымеркаваны да пяцідзесяцігадовага юбілея паэта. Назва зборніка невыпадковая. “Ягамосьць” – так марыў... Болей »

Ягня ахвярнае
pdf epub mobi fb2

Ягня ахвярнае

Прыпавесці, аповесць
Сіўко Франц

Апрычнікі наляцелі ўначы. Агаласілі пустыя вулкі страхавітымі воклічамі і гіканнем, паўрываліся ў хаты, павыцягвалі сонных местачкоўцаў на пляц перад управаю. Там, акружыўшы з усіх бакоў і весела пазвэнькваючы шаблямі ў чаканні хуткай забавы, пратрымалі на марозе да раніцы. А як толькі небасхіл заірдзеўся... Болей »

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі
pdf

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі

Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю... Болей »

Ягорка
epub

Ягорка

Апавяданне
Дзядзенка Зміцер

Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент)... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org