- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі на базары сапраўды быў Іосіф, дык ён — жывы!.. Тады, выходзіць, і граху на гуднянцах няма. Значыць, ніякія яны не злачынцы. Жыць жа з цяжарам душагубцы — не дай бог нікому!.. Вунь, дзядзька Яўхім, здараецца, месца сабе не знаходзіць, калі хто ўспомніць пра Іосіфа. Паслухае ўважліва, а потым як адрэжа:... Болей »
На ноч усе засталіся ў доме. Леанід і Жэня размясціліся ў далёкім пакоі, дзе стаялі два металічныя ложкі. Дом ахінуўся ў сон, толькі Леанід ніяк не мог заснуць. Прычынай бяссоння была Жэня. Здавалася, варта працягнуць адно аднаму рукі, і ўсё было б па-іншаму. Лёнька ляжаў з адкрытымі вачамі, успамінаючы... Болей »
Леаніда ўсё калацілася ў душы. «А што, калі цяпер запусціць гадзіннікавы механізм міны ці ж проста цюкнуць гэтага падонка проста тут?» Але ён прымусіў сябе разважаць спакайней. «Ліпковіч хоча напасці на Статкевічаў пасля чатырох вечара, а я ўжо сёння магу знайсці аднаго з сувязных і спытаць, якія ў іх... Болей »
У рэшце рэшт, паводле задумы Івана Мележа, лёс Апейкі склаўся больш светла, чым у Алеся Маёвага: пасля афіцыйнага асуджэння палітыкі перагібаў Апейка быў адноўлены ў партыі. Аднак, нягледзячы на розныя лёсы настаўніка і яго вучня, іх аб’ядноўвае тое, што абодва яны перад тварам уласнай жыццёвай драмы... Болей »
Хлапчук старажытнага Полацка, вы ўзышлі на курганы гісторыі крокам генетычнай памяці, каб не толькі спасцігнуць усю яе сутнасць, аднак і адстойваць Айчыну ў званні Партызана і Салдата. Гэта з вашай вайны, як востры асколак, упіўся і ў маё сэрца аповед пра мужнага пехацінца Сямёна Рыгоравіча Летава, чыё... Болей »
Гэтая песня прымушала Таісіну душу хвалявацца і думаць пра тое, куды паехаць з гэтага гіблага месца. Але з двума дзецьмі не рынеш у свет абы-куды. Трэба мець хоць нейкую гарантыю, што там дадуць жытло і працу, за якую будуць плаціць. Інакш які сэнс мяняць шыла на мыла? З вёскі год таму паехаў Антось... Болей »
Па назве вёскі, можна здагадацца, што яе заснавальнікі, з цяжкасцю адваёўваючы ў балота і лесу ладны кавалак зямлі, радасна крычалі: «Вось дык ляда!» І потым кожны з гаспадароў цешыўся сваёю перамогаю і паўтараў: «Ляда, маё ляда!» Так і з’явілася назва вёскі, а лепшае і не прыдумаеш. У ёй ужо змясцілася... Болей »
За шклом невялікай і невысокай кніжнай шафы партрэт малодшай дачкі. Ён з’явіўся на гэтым месцы пасля таго, як Святлану пахавалі на тутэйшых могілках. Маладая яна была, зусім маладая, ёй пайшоў усяго трыццаць восьмы гадочак. Ёй бы жыць ды жыць, але Святлана, выйшаўшы другі раз замуж і нарадзіўшы аднаго... Болей »
Калі азіраюся назад і згадваю дзяцінства, складваецца ўражанне, што музыка вакол і побач са мной была заўжды. Любіла спяваць мама, Тамара Фёдараўна, хоць заўсёдныя клопаты прафесійныя, настаўніцка-школьныя, і побытава-хатнія, магчыма, не надта таму спрыялі. Мамін голас не вельмі моцны, але чысты і вельмі... Болей »
За невялікім, амаль квадратным, акенцам колішняй бацькоўскай хаткі — глыбокая восень. Ужо даўно няма шматпакутных ні бацькі, ні маці, а восень, як ёй належыць, прыходзіць спраўна, штогод, у свой вызначаны час. Надараецца, праўда, рэдка, восень сухая, з сонечнымі лагоднымі днямі, але найчасцей вось такая... Болей »