- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маляўка Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 13 снежня 1941 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1965). Настаўнічаў у вясковых школах. Працаваў на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні, у часопісе... Болей »
Іван Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, вядомы шырокаму колу чытачоў перш за ўсё як празаік. З цікавасцю чытаюцца яго апавяданні «У снежнай пустыні», «Спі, мой сыночак», «Хадакі», «Памылкі» і... Болей »
Спачатку чую свіст. Кідаю сняданак, падхопліваюся з крэсла, выбягаю на балкон. Там, у двары, на мяжы святла і ценю, стаіць мой сябар. Паміж жалезных слупоў хістаецца бялізна: прасціны, кашулі, ручнікі… Цень майго сябра доўгі, ён пераломліваецца на бардзюры. Валодзька левай рукой трымае ровар, пальцы... Болей »
У самы страшны момант бойкі паміж войскамі Кромвеля і ангельскага караля, пад посвіст ядраў і куль, ля дрэва, мо сасны, мо якога ясеня, сядзеў і ў чаканні пацыентаў чытаў кнігу лейб-медык Уільям Гарвей, які адкрыў асаблівасці кровазвароту. А чаго баяцца чалавеку, які першым у свеце зразумеў, як працуе... Болей »
Былі ў кельтаў чатыры багіні, якія любілі кружляць над полем бойкі: Немаін, Бадб, Марыган ды Маха. І добра, каб кружлялі ў абліччы прыўкрасных дзевак, а то пераўвасабляліся ў варон, чорных ды брахлівых. Кружлялі ды выбіралі, хто сёння загіне. У скандынаваў валькірыі рабілі тое самае ў абліччы бялюткіх... Болей »
Якава Арыстархавіча арыштавалі ў 1948 годзе. Не адразу пасля выгнання немцаў і аднаўлення савецкай улады ў 1944-м, крыху счакалі, далі магчымасць пажыць, пацешыцца воляй. Сядзеў Якаў Арыстархавіч яшчэ да вайны, «пры тых Саветах», як называлі той час, «за эксплуатацию чужого труда». Асуджаны быў 23 красавіка... Болей »
Нкусаўцы, каму было загадана забраць Якава Арыстархавіча, прыехалі з Камянца ноччу (найбольшую актыўнасць гэтая ўстанова праяўляла ўначы) на грузавой машыне, «палутарцы». Іх было двое: малодшы лейтэнант Ступін і вадзіцель старшы сяржант Гарачка. Спыніліся ў Прусцы. «Палутарку» паставілі каля царквы... Болей »
Вуліца была ўскраіннай. Хат на ёй небагата. Недзе было развярнуцца вуліцы. Адным канцом яна ўпіралася ў снулае зялёнае балотца. Другім — у чорны высокі насып чыгункі, за якім распасцёрліся жоўтыя пяскі, амаль голыя, зрэдку толькі прастрочаныя самотнымі кусцікамі крывава-чырвонага ракітніку. Прачыналіся... Болей »
Даўно цвялілася думка напісаць пра іх, ды штосьці запыняла. Напэўна, тое, што занадта добра, можна сказаць — блізка ведаў іх. І саміх, а найперш — іхніх дзяцей, сваіх аднагодкаў, альбо трохі старэйшых ці маладзейшых. Мусіць, апошняя акалічнасць і замінала паглядзець, убачыць суседак трошкі збоку, так... Болей »
Я заўсёды памятаў пра іх, але пад старасць яны пачалі ўспамінацца і сніцца ўсё часцей. Недзе з дванаццаці гадоў мы з нецярпленнем у канцы вясны чакалі канікулаў. Наперадзе было лета і з намі ўвесь гэты час былі коні. Пачыналі мы прывыкаць да іх яшчэ раней, меншымі былі паводчыкамі ў старэйшых хлопцаў... Болей »