- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беспрацоўныя слонімцы ў бліжэйшы час змогуць асвоіць прафесіі майстроў па еўрарамонце, вадзіцеляў катэгорыі “В” і “С” і муляраў-мантажнікаў. Для навучання гэтым спецыяльнасцям аддзел дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама цяпер фарміруе вучэбныя групы. Наколькі актуальныя на рынку працы гэтыя прафесіі і як аплачваецца праца такіх спецыялістаў, пацікавілася карэспандэнт «ГС». Як высветлілася, самымі запатрабаванымі з іх, згодна са спісам вакансій аддзела службы занятасці ад 22 лютага, былі вадзіцелі розных катэгорый. Іх для працы на розныя прадпрыемствы і гаспадаркі Слонімскага раёна патрабавалася больш за 20 чалавек. Прапаноўвалі работадаўцы шафёрам ад 1 да 2 мільёнаў і больш.