- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Слоніме першы асенні кірмаш, на якім можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, адбудзецца 6 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту “ГС” паведаміла ў чацвер, 27 верасня, спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі Слонімскага райвыканкама Вольга Тоўсцік. —Сёння мы толькі рыхтуем распараджэнне наконт правядзення кірмашоў, і першы з іх адбудзецца 6 кастрычніка, — заўважыла Вольга Іванаўна. На пытанне карэспандэнта, чаму на сайтах Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага аблвыканкама стаіць інфармацыя наконт правядзення сезонных кірмашоў у Слоніме 29 верасня, 13 і 20 кастрычніка, як раней і паведамляла “ГС”, спецыяліст адказала, што гэтае пытанне будзе высветлена.