- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 кастрычніка ў Слонімскім раённым судзе прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы слонімца Івана Бедкі, на якога міліцыянты склалі пратакол пасля Народнага сходу ў гарадскім парку 8 кастрычніка. Суд прызнаў Івану Бедку арганізатарам несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і пакараў штрафам у 40 базавых адзінак, што складае 1 400 000 рублёў. Нагадаем, што першым, каго аштрафавалі ў Слоніме за ўдзел у Народным сходзе, быў Алесь Масюк. Яго суд прызнаў актыўным удзельнікам несанкцыянаванага мерапрыемства і пакараў штрафам у пяць базавых адзінак — 175 000 рублёў. Масюк, аднак, вінаватым сябе не прызнаў і падаў скаргу на судовае рашэнне. Па словах Івана Бедкі, ён абскарджваць судовае рашэнне, хутчэй за ўсё, не будзе. “Не бачу ў гэтым ніякага сэнсу”, — патлумачыў сваю пазіцыю грамадскі актывіст.