- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 21 да 28 красавіка ў Беларусі пройдзе акцыя “Тыдзень лесу — 2012”. Яна праводзіцца ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння вялікіх класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама ў падтрымку мерапрыемстваў Года кнігі. Слонімцы, ахвотныя ўнесці свой уклад у справу прымнажэння лясных багаццяў, таксама могуць удзельнічаць у акцыі. Удзельнікі, як паведамляецца на сайце Слонімскага лясгаса, будуць поўнасцю забяспечаны пасадачным матэрыялам і прыладамі працы. Аб'екты для правядзення мерапрыемства ўжо падрыхтаваны ў лясніцтвах лясгаса.