- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка слонімскія грамадскія актывісты адзначылі Дзень Волі. Яны наведалі магілу кіраўніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна. Мясцовыя дэмакраты ўсклалi вянок , успомнілі тых, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць Радзімы, ахвяраваўшы сваім жыццём. На мітынг сабралася каля 30 чалавек. Увесь час падзею здымалі на відэакамеры два чалавека ў цывільным. Потым адбыўся футбольны турнір у гонар 25 сакавіка, у якім бралі ўдзел тры каманды: партыяў БНФ, АГП і БХД. Па словах актывiстаў, пазней яны працягнуць свята за накрытым святочным сталом.