- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Год і два месяцы часу ў Слоніме ідзе будаўніцтва тэатра. На сённяшні дзень ужо выразна праступаюць яго абрысы. Прыкметна, што аблічча будынка спалучае рысы розных архітэктурных стыляў. Будучы тэатр, як хочацца спадзявацца, удала ўпішацца ў архітэктурны ансамбль цэнтральнай гарадской плошчы, якая з’яўляецца гістарычным цэнтрам Слоніма. —Аб’ект складаны, у некаторай ступені унікальны, падобнага раней не будавалі, — кажа прараб будоўлі Ігар Лупач. Да канца тыдня муляры, як сказаў карэспандэнту “ГС” Ігар Мікалаевіч, спадзяюцца скончыць мураванне.