- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікі Пост – час чаканьня Збаўленьня і разважаньняў над сэнсам быцьця. У жыцьці кожнага хрысьціяніна малітоўнае разважаньне над сэнсам Сьвятога Пісаньня з’яўляецца неад’емнай часткай рэлігійных практыкаваньняў, а ў час Вялікага Посту нядзельныя Эвангельлі маюць адмысловы сэнс, бо рыхтуюць да перажываньн сьветлай таямніцы хрысьціянства – Уваскрашэньня Хрыстовага. Менавіта з гэтае прычыны паўстала адмысловае выданьне, што накіроўвае разважаньні, акцэнтуе ўвагу на сэнсе словаў Сьвятога Пісаньня і крок за крокам вядзе шляхам Хрыста праз пакуты пакуты і сьмерць да сьветлага васкрашэньня. Казаньні япіскапа Васілія могуць быць карыснымі ня толькі для сьвятароў, але і для вернікаў, а таксама для ўсіх тых, хто прапаведуе ідэі міра і дабра.