- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадзкі і палітычны дзеяч, гісторык і скарыназнаўца Вітаўт Тумаш нарадзіўся 20 сьнежня 1910 году ў вёсцы Сьпягліца на Вялейшчыне ў каталіцкай сялянскай сям’і. Вёска і яе ваколіцы мелі выразную беларускую сьведамасьць, мажліва дзеля таго, што парафію, да якой належала Сьпягліца, узначальвалі нацыянальна вызначаныя ксяндзы, і ў тым ліку кс. Вінцук Гадлеўскі. Падчас Першай Сусьветнай вайны сям’я была ў бежанстве на абшары этнічнай Летувы, і з таго часу, зь летувіскіх школаў, Вітаўт Тумаш меў веды летувіскай мовы, што пазьней прыдаліся для правядзеньня досьледаў у галіне гісторыі й культуры.