![]() |
![]() |
У кнізе раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР - БСССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспу... Болей »
У кнізе "Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.)", што з'яшляецца 17-й у серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", размешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычгую дзейнасць ў Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і ў... Болей »
У далёкай Аўстраліі існуе шмат назваў, такім чы іншым чынам звязаных з Беларуссю. Сярод іх немагчыма не прыгадаць горную вяршыню, названую ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, - самае высокае месца на гэтым кантыненце. Акрамя таго беларуская мова гучыць і на вуліцах аўстралійскіх гарадоў. Выданне Наталлі Гардзіенкі "Беларусы ў Аўстраліі" прысвечана беларускай дыяспары ў гэтай далёкай краіне-мацерыку. Аўтар впадрабязна спыняецца на гісторыі эмігра... Болей »
Кніга прысьвечана аднаму з найбольш трагічных перыядаў Другой сусьветнай вайны – бітве пад Монтэ-Касіна, у якой прымалі ўдзел тысячы беларусаў. Многія з іх не вярнуліся дамоў, знайшоўшы свой спачын на монтэ-касінскіх могілках. У кнізе змешчаны поўны сьпіс беларусаў, якія загінулі ў гэтай бітве і пахаваны на тэрыторыі Італіі. Дапоўненая дакументамі і ўспамінамі сьведкаў, кніга дае магчымасьць пазнаць і зразумець падзеі тых часоў, прасачы... Болей »
Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, шт... Болей »
Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама некаторыя эпізоды з дзейнасці Беларускага пасольскага клуба. У другой частцы змешчаны інтэрв’ю са знакамітымі віленчукамі нашага дня. Вы... Болей »
Дадзеная кніга распавядае пра малавядомую старонку беларуска-польскай гісторыі — удзел беларусаў ва ўзброеных сілах 2-й Рэчы Паспалітай, польскіх вайсковых фармаваннях пад камаіідаванпем заходніх саюзнікаў, а таксама Войску Польскім на нямецка-савецкім фронце. У кнізе асвятляецца стаўленне польскіх грамадзянаў бе-ларускай нацыянальнасці да выканання вайсковага абавязку, аналізуецца палітыка польскіх уладаў да жаўнераў-беларусаў, паказва... Болей »
У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе ... Болей »
У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе ... Болей »
Запрашаем наведаць Падляшша, дзе жыве шмат беларусаў. Пазнаёмцеся з іхнаю штодзённасцю і святамі, працаю і адпачынкам. Нягледзячы на тое, што жывуць ў іншай краіне, яны захавалі памяць пра свае этнічныя карані, беларускую ментальнасць і па-ранейшаму захоўваюць беларускія традыцыі. Цыкл публіцыстычных перадачаў пра беларускую нацыянальную меншасць у Польшчы. У выданнях праграмы адлюстраваюцца галоўныя падзеі грамадскага, культурнага, гас... Болей »