- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Узбярэжжа ракі Дзясна (малюнак 1а). Стоячы на так званым “Чарнігаўскім Вале” (на агульнай мапе аб’ект пазначаны літарай “В”) і гледзячы праз рачны порт на іншы бераг ракі, што называецца Дзясною, можна ўбачыць нізкі бераг, на якім размясціўся пляж. Раней, калісьці даўно, там было ўзвышша. Па звестках некаторых гісторыкаў менавіта там, на ўзвышшы, стаяў у даўнія часы князь Свідрыгайла Альгердавіч са сваёй світай. На той час Свідрыгайла быў Чарнігаўскім князем і патрабаваў, каб жыхары горада падтрымалі яго ў змаганні з Вітаўтам. Але жыхары адмовіліся, пасля чаго князь спаліў амаль увесь горад. Пагаворваюць, што ў 1651 годзе на тым жа месцы стаялі войскі Януша Радзівіла, адразу пасля перамогі пад мястэчкам Рэпкі над казакамі, што ваявалі пад кіраўніцтвам Антона Нябабы.