- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры напісанні работы былі выкарыстаны крыніцы якія датычацца пытанняў падрыхтоўкі і заключэння Берасцейскай уніі 1596 г. размешчаныя у зборніках дакументаў і матэр’ялаў выданых ў розныя перыяды. Асноўнымі з іх былі: “Акты относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные археографической комиссией” , “Белоруссия в эпоху феодализма” , “Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэр’ялах” , “Уния в документах” і інш. Пры падрыхтоўке працы да абароны аўтар выкарыстоўваў шэраг навуковых манаграфічных даследаванняў прысвечанных царкоўнай уніі 1596 г. Адной з асноўных прац з’яўляецца “История воссоединения западнорусских униатов” М.О Каяловіча. Кніга з’яўляецца адной з першых спроб вывучэння даследуемай праблематыкі. У ей прааналізавана вялікая колькасць матэр’ялаў якія датычацца рэлігійнага жыцця сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, у кантэксце распаўсюджвання ўніяцкай царквы.