- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці ёсьць месца на сатыру і сарказм у шэрым і беспрасьветным жыцьці? Станоўча так! Кожны з нас жывучы звычайным жыцьцём не да канца здольны адысьці ў бок і зірнуць на хаду жыцьця, свайго і грамадзтва. Алесь Няўвесь – працягвае слынныя традыцыі беларускай сатыры. Вострыя грамадзскія, палітычныя і эканамічныя тэмы словам аўтара становяцца бачнымі і зь іншага боку – боку, які для нас не заўсёды бачны. Высокая мэта высьмейваньня заганаў сучаснасьці, неадукаванасьці і абмежаванасьці пісулькіных, ляноты, крывадушнасьці, паклёпніцтва, хабарніцтва, падхалімства зрэалізавалася ў творах Алеся Няўвеся. Увазе чытача прапануецца самы складаны, але ў той самы час, у выкананьні таленавітага аўтара, дасканалы і поўны эпітэтаў жанр вершаванага фэльетона, у якім кожны зможа адшукаць зразумелыя і блізкія сабе матывы. (З.К.)