![]() |
![]() |
Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »
Зборнік зьмяшчае вершы, створаныя ў розныя гады. Выдаецца ў аўтарскай рэдакцыі. Анатоль Брусэвіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Гародні. Яшчэ ў школьныя гады пачаў друкавацца ў рэспубліканскіх газэтах і часопісах. Скончыў аддзяленьне беларускае мовы і літаратуры філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1999) а таксама магістратуру (2000) і асьпірантуру (2003). У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысэртац... Болей »
Гэта кніжка з'яўляецца лагічным працягам першага твора аўтара «По следам Гродненской старины», які выдадзены ў 1993 г. i стаў ужо бібліяграфічнай рэдкасцю. Чытач знойдзе тут нарысы пра малавядомыя падзеі i асобы Гродзенскай даўніны канца XVIII — пачатку XX стагоддзя: паўстанні 1794, 1830-1831, 1863 гадоў на тэрыторыі Гродзенскай губерні, вайна 1812 года, развіццё гандлю i сельскай гаспадаркі, постаці мастакоў Ю. Карчэўскага i Я. Траяноў... Болей »
Дзень быў незвычайны, не з-за надвор'я, не з-за сямейнага свята — з-за палітычнай падзеі. Колькі яе, палітыкі, у час усеагульнага развалу! Нават пры ідэалагічным дыктаце камуністаў тэлебачанне, радыё, прэса не был i гэтак палітызаваны, як у гады «дэмакратыі». I людзям гэта абрыдла. Вольга часта абурана выключала тэлевізар, радыё на кухні. З усіх навін яе нязменна цікавілі толькі цэны на прадукты, яны павышаліся бадай штотыдня, а яна — «... Болей »
Падляшша – гэта багацце. Мы жывем у такім цудоўным месцы, як некаторыя кажуць, быццам «У Госпада Бога за пазухай»... Падляшша – гэта наш гонар. Тут унікальная прырода, шматкультурнасць, розныя веравызнанні, драўляная вёска і ... добрыя людзі. «Падляшша ў аб’ектыве» - гэта своеасаблівае ўшанаванне і, свайго роду ўдзячнасць за гэтае разнастайнае багацце, якім дорыць нас Падляшша. Сімпатыя да фатаграфіі дала дадатковы штуршок, каб конкурс ... Болей »
Настаўнік даў вучням хатняе заданне — кожнаму намаляваць якуюсь кветку. Марыйцы спачатку заданне падалося лёгкім. Дзяўчынка добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак. Ранняй вясной яна любіла дзьмухаўцы і лотаць, улетку — смолкі і валошкі, увосень — вяргіні і астры... Якая ж з гэтых кветак самая прыгожая, самая любімая? За акном цяпер не вясна, не лета і не восень, а сцюдзёная зіма, белыя гурбы снегу, і адзін... Болей »
Перад самай ціхай гадзінаю поўная, павольная ў рухах медсястра хірургічнага аддзялення, якая хадзіла па калідоры і заглядала ў палаты, правярала, ці ўсе хворыя на месцах, у адной палаце ўбачыла наведнікаў. Гэта былі маладыя людзі — хлопец з дзяўчынаю; на выгляд так гадоў па дваццаць пяць ці мо нават маладзей. Дзяўчына сядзела на табурэтцы, а хлопец стаяў, паклаўшы далоні на спінку ложка. На іх паверх свае вопраткі былі накінуты халаты. ... Болей »
Вырашыў зрабіць невялічкую кніжачку ў адпаведнасці са сваімі фінансавымі магчымасцямі. У яе ўвайшлі найбольш цікавыя артыкулы напісання ў гэтым годзе, як раз напярэдадні 7 жніўня, а таксама спіс маіх публікацый. Дарэчы, ніколі не думаў, што на складанне гэтага спісу пойдзе некалькі месяцаў. Аднак ён атрымаўся далёка не поўны. Адсутнічаюць публікацыі на польскай і некаторых іншых залежных мовах, артыкулы ў розных рэгіянальных выданнях, к... Болей »
Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя “Аб’яднаны шлях” прадстаўляе вашай увазе даведнік “Падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі”, падрыхтаваны ў межах праграмы “Фонд па панядзелках” на базе інфармацыі, якая размяшчаецца на партале www.ngo.by. Болей »