- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зеліньскі Ян Вячаслававіч нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у вёсцы Плашава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. З 1972 па 1978 гг. вучыўся на біялагічным факультэце БДУ. Працаваў навуковым супрацоўнікам БелНДІ аховы раслін, інжынерам-наладчыкам аб'яднання «Аргхарчпрам», выкладчыкам польскай мовы ў Інстытуце сучасных ведаў і БДУ, у школах Мінска і Мінскага раёна, бібліёграфам Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі. Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па фізіялогіі раслін, фітапаталогіі, нумізматыцы і польскім мовазнаўстве, перакладчык з польскай і на польскую мову. Вершы пачаў пісаць з 1967 г. Некалькі польскамоўных вершаў былі выдадзены ў Варшаве ў 2010 г. У гэтым зборніку прадстаўлены вершы на польскай, беларускай і расійскай мовах.