- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Біябібліяграфічны паказальнік прысвячаецца жыццю і творчасці вядомага беларускага пісьменніка і паэта Алеся Каско і ўключае кнігі пісьменніка, публікацыі твораў у зборніках, часопісах і газетах на беларускай, рускай, украінскай, македонскай, польскай і балгарскай мовах за 1968–2013 гг. Даведачны апарат выдання складаюць імянны паказальнік і алфавітны паказальнік паэтычных твораў. Дадатак паказальніка змяшчае артыкулы аўтарытэтных аўтараў, дзе найбольш поўна асвятляецца творчасць Алеся Каско. Тут размешчаны таксама сцэнарый літаратурнай вечарыны, распрацаваны супрацоўнікамі абласной бібліятэкі, і фотаздымкі з архіва пісьменніка. Біябібліяграфічны паказальнік адрасаваны выкладчыкам, работнікам бібліятэк, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца творчасцю пісьменніка.