![]() |
![]() |
Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове XX ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953—1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад эпохі сталінскага рыгарызму, так званыя «адлігу» і «застой». Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, журналістаў, усіх, хто цікавіцца гісторы... Болей »
У кнізе сабраны рэпартажы са святкавання дня народзінаў Васіля Быкава і штогадовай цырымоніі ўручэння нацыянальнай прэміі «За свабоду думкі», заснаванай Аляксандрам Мілінкевічам. Зборнік дае чытачам магчымасць пазнаёміцца з лаўрэатамі прэміі — тымі выбітнымі асобамі, якія зрабілі значны ўнёсак у духоўнае і культурнае жыццё Беларусі. Болей »
Першая кнiга Тамары Аўсяннікавай - гэта шчымлівыя ноты адзінокага сэрца, філасофскае адчуванне кругавароту і бясконцасці жыцця, глыбокі лірызм і далікатны гумар, горкая іронія і фальклорныя матывы. Болей »
Верш не толькі не дастаткова вывучаны, але і не дастаткова вядомы, ён не атрымаў яшчэ паўнавартасных ацэнак крытыкаў і чытачоў. Нягледзячы на знешнюю прымітыўнасць формы, беднасць мовы, змест твора даволі аўтэнтычны і рафінаваны, а яго поліфанічнасць патрабуе ўніверсальнага падыходу. Характэрны для постмадэрністаў сінкрэтызм (або яго іманентная адсутнасць) у дадзеным выпадкуіне можа завуаліраваць лейтматыў верша – экзістэнцыяльную пантр... Болей »
Прытомнасць прыйшла да яго нечакана. Ён расплюшчыў вочы, але нічога не ўбачыў. Скрозь была шчыльная непраніклівая цемра. Імжыў дробны веснавы дожджык. Гэты дожджык, мабыць, і вярнуў яго да прытомнасці. Увесь рот чалавека быў набіты зямлёю. З таго, што дожджык падаў на патыліцу, ён мог бы вывесці, што ляжыць ніцма. Аднак Міхась нічога не думаў,— ён ставіўся да ўсяго, што рабілася навокал і з ім, абыякава. (фрагмент) Болей »
Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі... Болей »
Маша ўвайшла ў хату і пачала моўчкі распранацца. Развязала хустку, на якой блішчалі сняжынкі, скінула залубянелую ватоўку. Распраналася яна марудна — ад утомы, што роўным цёплым цяжарам наліла цела. — Ад Сямёна нічога не было? — спытала яна, зірнуўшы на свякруху пільнымі, знарок спакойнымі вачыма. Хоць па твары старой бачыла, што не было. — Нічога... — адказала свякруха. Сум зноў балюча здушыў Машына сэрца. Толькі зараз было цяжэй, чым ... Болей »
У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама ... Болей »
Работа является первым опытом систематизированного сопоставительного исследования белорусской и югославской военной прозы. Анализируются наиболее значительные произведения В. Быкова, Я. Брыля, И. Науменко, М. Лалича, М. Божича и других белорусских и югославских писателей военного поколения. Рассчитана на литературоведов, преподавателей, студентов и всех интересующихся развитием современной военной прозы. Болей »
У складзе дэлегацыі Беларускай ССР паэт Анатоль Вярцінскі ўдзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Меў магчымасць углядацца зблізку на працягу трох месяцаў у жыццё ЗША. Гэтыя назіранні і ляглі ў аснову яго вострапубліцыстычнай кнігі, якая выкрывае антыгуманістычную сутнасць капіталістычнага ладу. Другая частка кнігі прысвечана рабоце міжнароднага форуму, яго барацьбе за мір. Болей »