- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прысвечана гісторыі Полацка IX — XVIII стст. Абагульняецца вынік археалагічных раскопак у г. Полацку (1928 — 2010 гг.). На падставе шырокага кола археалагічных, пісьмовых, картаграфічных і выяўленчых крыніц зроблена рэканструкцыя сацыяльнай і тапаграфічнай прасторы самага старажытнага горада Беларусі. Падрабязна разгледжана гісторыя фарміравання горадаўтваральных структур Полацка (дзяцінец, замкі, пасады). Прыводзіцца аналіз развіцця рамёстваў і гандлю ў Полацку. Прадстаўлена вялікая колькасць малюнкаў, планаў Полацка і табліц з апісаннем нерухомай маёмасці палачан. Разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бе¬ларусі.