- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сучасная школа мае жаночы твар. Гэтая асаблівасць прыкметная ўжо пры першым кантакце са школай у Кляшчэлях. Калі пераступлю парог канцылярыі, жанчыны адразу дапамогуць распрануцца, завядуць у пакой дырэктара, запросяць пачаставацца кавай або гарбатай. З ветлівай усмешкай, гасціннасцю. — Частуйцеся цестам, — прыпрашае мяне спадарыня Марыся, кіраўнік канцылярыі, — гэта жонка дырэктара спякла спецыяльна пад ваш прыезд! Замест кінуцца на шакаладны пірог я наракаю на праблемы са здароўем. Штосьці нядобрае прычапілася ў дарозе. І не паспею дакончыць, як жанчыны ўжо бяруцца мяне лекаваць. Да кавы, проста з рукі ў руку, атрымаю нейкую пілюльку. — А на што яна дапамагае? — пытаю перад тым як пераглыну парашок. — На ўсе хваробы! Пасля некалькіх хвілін адчуваю як наляцелы ў дарозе боль дзесьці адплывае. Як бы хто рукой адняў. Пасля, калі з урока вернецца сам дырэктар, спытаю пра палавы састаў ягоных кадраў. Ці многа ў школе настаўнікаў-мужчын? Аказваецца, прапорцыі тут, як на нашы меркі, нармальныя 4:16 (а калі ўлічыць настаўнікаў Божага закону — 7:17).