- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Сёння мала хто мужавага брата называе „дівэром”, а хлопца — „крыяном”. Кніжка Чэслава Анджэя Хайнацкага „Назовы кроўнасці і сямейнага сваяцтва ў гаворках жыхароў ваколіц Бельска-Падляшскага” мае вялікую навуковую і культурную вартасць, — заяўляе студзіводскі фалькларыст Дарафей Фіёнік. — Гэты чалавек з пад Радама прыехаў на Бельшчыну з жонкай Галінай, выпускніцай Бельскага белліцэя і дачкой нашага ніўскага карэспандэнта Міхала Матвеюка і тут астаўся жыць. Будучы студэнтам польскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, пад кірункам дацэнт Барбары Бартніцкай, між іншым, аўтаркі падручнікаў па навучанню польскай мовы, у 1975 годзе напісаў ён магістэрскую працу. Пасля перапрацоўкі мы выдалі яе ў кніжнай форме. Прамоцыя кніжкі „Назовы кроўнасці і сямейнага сваяцтва ў гаворках жыхароў ваколіц Бельска-Падляшскага”, выдадзенай аб’яднаннем „Музей малой айчыны ў Студзіводах” адбылася ў час „Сямейнай сустрэчы”, наладжанай 28 студзеня ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім. Прамоцыі спадарожнічала прэзентацыя новавыдадзенага альбома „Песні і музыка Падляшша і Палесся”, у якім змешчаны даўнія песні ў выкананні „Жэмэрвы” са Студзіводаў і „Сёстраў Лук’яновіч” з Палесся.