- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лена Глагоўская з Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку: «Мікола Гайдук перш за ўсё быў гуманістам, быў уражлівым чалавекам, у першую чаргу на беларускасць. Для яго беларускасць была сэнсам ягонага жыцця. Ён проста выхаваўся ў той стыхіі. Гэта энцыклапедычная постаць, чалавек заўсёднай працы». Мінае 80-я гадавіна з дня нараджэння і 15-я з дня яго смерці. Сёлета ўшаноўваем памяць Міколы Гайдука — беларускага літаратара, грамадскага дзеяча, фалькларыста, публіцыста, краязнаўцы, педагога, былога дырэктара Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, аўтара гістарычных эсэ і вершаў, аўтара беларускіх падручнікаў, звязанага з «Нівай», «Часопісам», «Przeglądem Prawosławnym», «Фос», нараджэнца Міхалоўскай зямлі. Мультымедыйная выстаўка «Мікола Гайдук — асоба і справа» пачалася 17 мая ва Універсітэцкай бібліятэцы ў Беластоку ў зале Ежы Гедройца. Наладжаная яна Кафедрай беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку пры дапамозе, між іншым, «Нівы»