- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нязведаную жыццёвую дарогу з родных крынкаўскіх загонаў адправіўся Сакрат Яновіч у вялікі горад Беласток за навукай, хлебам, беларускасцю. У тым жа часе дзесяткі тысяч басаногіх выхадцаў з паваенных беларускіх вёсак з неўтаймаванай радасцю здасць у гарадское i чалавечае забыццё родную мову, веру, нацыянальную будучыню. A ўсюды вакол квітнела i буяніла маладосць i ўсе марылі стаць польскімі панамі ці прынамсі падпанкамі. На ягоных вачах сябрук Вася станавіўся Вацкам, сяброўка Ніна — Янінай. Яны, разам ca сваімі дзеткамі, саромеліся ўласных, дзеравенскіх бабуль i дзядуляў. Заставаўся крык, роспач, бязвыхаднасць. Перад родным, беларускім на Беласточчыне вырасла сцяна, быццам Берлінскі мур, які выдаваўся непарушным на стагоддзі. I заставалася ахвота яго зварухнуць, паслабіць, узмацняючы сваё роднае слова. Думаць, пісаць i марыць па-беларуску. Сэнс жыцця, пратэст маладосці, a ўсё пад пільным наглядам палітычнай паліцыі. Цана беларускіх мараў i наіўных спадзяванняў на чалавечы твар улады i спецслужбаў аказалася надта высокай.