- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падляшская опера і філармонія — Еўрапейскі цэнтр мастацтва. Адна з рэпетыцый да мюзікла „Корчак”. Тадэвуш Платэк, музычны кіраўнік спектакля камандуе: „Яўрэйскія дзеці направа, каталіцкія дзеці — налева”. Мультыопера чакае нас. Малады харыст з Непублічнай пачатковай школы святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку: „А праваслаўныя дзеці — куды?”. Іншая з рэпетыцый. Рэжысёр „Корчака” Раберта Скальмоўскі дзень да каталіцкага свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі: „Заўтра рэпетыцыі не будзе”. Акцёр ад Кірылы і Мяфодзія: „Як гэта, яўрэйскіх дзяцей гэтае свята не датычыць”. Яшчэ адна рэпетыцыя. Памочніца рэжысёра: „Дзеці, ціха!”. Адзін з дзецюкоў-акцёраў, словамі галоўнага героя: „Няма дзяцей, ёсць людзі”. Рэпетыцыі да „Корчака” канчаюцца якраз на імпазантнай сцэне новага гмаху Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Адэскай. Пару дзесяткаў дзяцей прымаючых удзел у прадстаўленні трапілі сюды з кастынгу. На опернай сцэне дэбютуюць таксама дзеці, якія штодзень ганарацца сваёй беларускасцю і прыналежнасцю да праваслаўя.