- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета 29-ты раз беларусы ў пасляваеннай Польшчы адзначаць будуць Свята Незалежнасці Беларусі — вядомае як акт 25 Сакавіка. І гэта стала нармальным. Такі дзень нельга не ўшанаваць. Але даўней было інакш. Доўгі час, бо ад заканчэння Другой сусветнай вайны, ад 1945 года, гэтае свята было непрызнаванае савецкай прапагандай, забароненае і, што тут казаць, ішло ў забыццё. Так у падсавецкай Беларусі, як і ў нас, на Беласточчыне. Але да часу.