- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У час агульнага сходу членаў аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, які адбыўся 11 чэрвеня ў музейнай кіназале, большасць дыскусіі тычылася прапановы змены назвы аб’яднання на „Цэнтр беларускай культуры”, з якой выступіла музейная ўправа. Дыскусія ў гэтай справе была вельмі эмацыянальная, а большасць выступаючых старалася пераканаць сабраных, каб пакінуць старую назву, дзе галоўнае значэнне мае слова „музей”, на якога пабудову збіраліся сродкі ў Польшчы і па за нашымі межамі, а дзеля арганізавання музейнай дзейнасці многа дапамагла Рэспубліка Беларусь. — Каму перашкаджае назва „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы” і навошта гэтая змена. Усе беларусы свету збіралі грошы на музей, а не на „Цэнтр беларускай культуры” і на першым месцы трэба захаваць музейную дзейнасць, а пры ёй няхай будзе і іншая культурная актыўнасць, — заявіў Ян Хіліманюк, былы шматгадовы намеснік старшыні музейнага аб’яднання, а пасля і яго старшыня. (А. Мароз, Закалот з назвай)