- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
80 гадоў Аляксею Пяткевічу Пяткевіч. Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся 30.03.1931 г. у мястэчку Новы Свержань (цяпер Стаўпецкі р-н) у сям’і рабочага мясцовага лесазавода. Вучыўся спачатку "пры Польшчы”, адразу з 2-га класа: самастойна навучыўся чытаць і пісаць па-польску, зрэшты, і па-беларуску. Затым - "пры Саветах", "пры немцах", зноў "пры Саветах". Двойчы Саветы адсаджвалі ўвесь клас на год назад. I гэтая няспынная змена ўладаў падручнікаў, школьных памяшканяў настаўнікаў, стварае сёння ўражанне, быццам вучняў, выкарыстоўвалі, як марыянетак, перастаўляючы з месца на месца, мяняючы дэкарацыі. Пасля сямігодкі ў сваім мястэчку працягваў вучыцца ў Стоўбцах, у адзінай тады ў райцэнтры рускай СШ№1. Скончыў у 1949 г і паступіў на філфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Затым была аспірантура (1954-57) на кафедры беларускай літаратуры БДУ накіраванне ў інстытут літаратуры Акадэміі навук.