- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
120-гадоў з дня нараджэння Янкі Станкевіча. Станкевіч Ян (Янка), псеўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет— 16 жніўня 1976, ЗІЛА) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч, брат Адама Станкевіча. Доктар філасофіі(1926). Падчас I Сусветнай вайны змагаўся ў расейскім войску, патрапіў у аўстрыйскую няволю. Ян Станкевіч у 1917-1918 гадах актыўна ўключыўся ў дзейнасць нацыянальных беларускіх арганізацый. Скончыў беларускую гімназію ў Вільні (1921), Карлаў універсітэт у Празе (1926). Доктар славянскай філалогіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім (1928-1932) і Віленскім (1927-1940) універсітэтах. Я. Станкевіч быў паслом сойму II РП (1928— 1930). Як палітык з'яўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэння, за што яго не раз крытыкавалі беларускія групоўкі.