- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія сябры "Нашага слова"! У гэтым квартале адбылося сезоннае змяншэнне колькасці падпісчыкаў, падзенне адбылося па ўсіх абласцях, дзе большае, дзе меншае. Але ёсць і раёны, дзе колькасць падпісчыкаў не толькі захавалася, а і павялічылася. У першую чаргу гэта Салігорск, які выйшаў на другое месца ў краіне пасля Менска. Павялічылася падпіска ў Жыткавічах, Бабруйску, Паставах, Лунінцы, Калінкавічах, Гарадзенскім раёне і іншых.