- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлетнія XXVI Сустрэчы „Зоркі” былі найбольш чаканымі. Да такой думкі давяло мяне тое, што амаль усе дзеці прысутнічалі ў майстар-класах упершыню. Ехалі яны ў Новае Ляўкова са сваімі ўяўленнямі аб тым, што іх тут чакае, а таксама, здаецца, з невялікім усё-такі страхам перад задачамі, якія ім тут наладзіла „Зорка”. Мае таварышы падарожжа ў Новае Ляўкова Янка і Куба весела расказвалі пра свае школьныя прыгоды. Набліжаючыся да месца нашага тыднёвага пражывання, можна было пачуць малітву Янкі: — Божа, цікава ці будуць нармальныя людзі? Каб толькі добры папаў нам сукватарант.