- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас XVII З'езда дэлегатаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства 22 снежня 2013 года Ян Сычэўскі быў пераабраны старшынёй Галоўнага праўлення найстарэйшай беларускай арганізацыі ў Польшчы. Яго папярэдні сакратар Валянціна Паскевіч, звязана з БГКТ з 1970 года, адмовілася ад штатнага выконвання сваёй функцыі, хоць фармальна па-ранейшаму будзе далей сакратаром. Дэлегаты з'езда рэкамендавалі прыняць амаль дваццаць рэзалюцый, у тым ліку ў абарону Кафедры беларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку, якой пагражае закрыццё. Бачанне будучага шляху БГКТ намячаў перад дэлегатамі адыходзячы пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак.