- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыняць план дзеянняў на 2014-2017 гады, пераканаць беларускамоўныя СМІ да сумленнага і адказнага адлюстравання нашых праблем, знайсці залатую сярэдзіну на супрацоўніцтва ўсіх беларускіх арганізацый, — такія высновы былі сфармуляваны ў канцы справаздачна-выбарнай канферэнцыі Павятовага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. Адбылася яна 29 лістапада, перад запланаваным на 22 снежня XVII з’ездам найстарэйшай беларускай арганізацыі, якой культурныя мерапрыемствы пад адкрытым небам прыцягваюць нават шматтысячную публіку. Новым старшынёй Беластоцкага аддзела БГКТ зноў быў выбраны доктар Васіль Сегень, лінгвіст, выкладчык Кафедры беларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку.