- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З Барбарай Пякарскай, старшынёй Аб’яднання бацькоў у карысць беларускай адукацыі АБ-БА, каардынатаркай ад беларускага боку ў працэсе стварання „Стратэгіі развіццця асветы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы”. Ніва: — На якім этапе знаходзіцца апрацоўка „Стратэгіі развіцця асветы для беларускай меншасці ў Польшы”? Барбара Пякарская: — Ну, ужо мы канчаем. Чакае нас апошняя сустрэча ў малой працоўнай групе з прадстаўнікамі Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі, і калі дамовімся з імі наконт дэталяў, чакае нас яшчэ адна вялікая сустрэча — як на самым пачатку — з прадстаўнікамі школ і арганізацый.