- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзевяць аўтафур з амаль трымастамі рэквізітамі і трымастамі касцюмамі для оперы „Страшны двор” Станіслава Манюшкі і шэсць для мюзікла „Корчак” Крыса Уільямса заехала пад новы будынак Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра мастацтва ў Беластоку. Выгружаныя з іх касцюмы, рэквізіты і іншыя элементы сцэнічнага афармлення запоўнілі дзве пастаноўкі, якія інаўгуравалі дзейнасць Падляшскай оперы і філармоніі. Абедзве былі падрыхтаваны з незвычайным размахам, як і належыць гэтаму асабліваму цэнтру культурнага жыцця на ўсход ад Берліна, які ўпісваецца ў шматкультурнасць рэгіёна і яго сталіцы. Інаўгурацыя дзейнасці оперы і філармоніі працягвалася тры дні (28-30 верасня). Білеты яшчэ да прэм’ер былі распрададзены аж да снежня.