- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
70 гадоў з дня нараджэння Ўладзіміра Мулявіна. Уладзімір Мулявін нарадзіўся 12 студзеня 1941 года ў расійскім Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Паступіўшы ў музвучэльню, быў выключаны за захапленне джазам. Пасля прынялі назад, але ўжо сам Мулявін кінуў вучобу У 1963 годзе яго запрасілі на працу ў Беларускую дзяржаўную філармонію. Пры філармоніі ён і стварыў ансамбль «Лявоны», які пазней стаў называцца «Песняры», і якім захапляюцца і сёння, праз чатыры дзесяцігоддзі. Народны артыст СССР і Беларусі Ўладзімір Мулявін здолеў беларускамоўную песню падняць да ўзроўню, да якога ні ў кога больш не атрымлівалася. Чалавек свету, які аб'ездзіў і які ведаў яго. Аднак быў у артыста куток, куды ён нязменна вяртаўся і дзе правёў 20 апошніх гадоў свайго жыцця. "Мой адрас не дом і не вуліца..." Гэта пра Мулявіна. Выхадзец з Расіі, спявак Беларусі. Мінчанін, жыл на вуліцы Бяды, пра гэта нагадвае шыльда. Але галоўны адрас народнага артыста - Белдзяржфілармонія. Тут Уладзімір Георгіевіч працаваў і, як любы ўтрапёны прафесіяй, як гавораць, жыў на працы. У філармоніі - культ Мулявіна. Тут і галоўная, пакуль адзіная скарбніца матэрыяльнай часткі памяці пра пясняра.