- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нямое кіно ў спалучэнні з жывой музыкай гасцявала тры дні ў Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскім цэнтры мастацтва. Праводзіўся тут першы фільмавы фестываль „Camera!ta”. Яго часткай былі паказы нямых беларускіх фільмаў „Кастусь Каліноўскі” з акампанементам фартэпіяна, за якім сеў мінскі кампазітар Сяргей Пукст і „У агні народжаная” з акампанементам культавага гурту „Рэлікт”, узніклага ў Светлагорску на беларускім Палессі. Абедзве кінапраекцыі былі паказаны ў рамках праекта „Тузін. Немаўля”.