- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23 чэрвеня беларуская грамада Вялікабрытаніі адзначыла адно з найстаражытных народных святаў - Купалле. Разам з тым Купалле - адно з маладых святаў беларускай дыяспары на Туманным альбіёне. Брытанскія беларусы пачалі актыўна адзначаць яго з канца 1990-х. "Усё пачыналася яшчэ пры ўдзеле легендарных брытанцаў і вялікіх прыяцеляў Беларусі Веры Рыч і Гая Пікарыды", - распавёў адзін з ініцыятараў святкавання Павел Шаўцоў.