- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вынікі сацыялагічнага апытання, замоўленага СБП, каб высветліць, што, колькі і на якой мове чытаюць нашы суайчыннікі, выклікалі розгалас. Адно з меркаванняў размясціў у сваім блогу крытык Павел Абрамовіч: - Саюз беларускіх пісьменнікаў замовіў сацыялагічнае апытанне, па выніках якога высветлілася: 82% чытаюць кнігі на рускай мове і толькі 13,8% — па-беларуску. Пры гэтым 70% не ведаюць ніводнага сучаснага пісьменніка. Чаму такія вынікі? З аднаго боку, дзяржава імкнецца кантраляваць сферу беларускага кнігагандлю праз механізмы ліцэнзіяў, выдавецкіх планаў і цэнзуры; яна не аслабляе падаткі, не дае інвестыцыяў, дзічыцца найновых сродкаў камунікацыі, выдання і распаўсюду кніжнай прадукцыі; паўсюль тут пануюць бюракратыя, адсутнасьць ведаў, густу і матывацыі. Больш за тое, улады задзейнічалі адміністрацыйны рэсурс, каб аддаліць ад людзей сапраўдную нацыянальную літаратуру — як класічную, так і сучасную, — падмяніць яе ідэалагічнай графаманіяй, паралізаваць працу нелаяльных пісьменнікаў і прыватных выдаўцоў.