- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На гарадоцкім урочышчы Барык буйна адгуляла дванаццатая ўжо „Сяброўская бяседа”, тыдзень пасля ХХІІ Фестывалю музыкі маладой Беларусі „Басовішча”. Гэтымі двума найбольшымі беларускімі фэстамі славіцца Гарадоцкая гміна, а выступаюць на іх перад міжнароднай публікай не толькі беларускія выканаўцы і гучаць песні не толькі па-беларуску. Гурты з усяго Падляшша, Польшчы і з Беларусі, пачынаючы з адвячорка 30 ліпеня, да самай нядзельнай раніцы цешылі тысячную публіку рознага ўзросту сваім майстэрствам. Пасля дажджу ўс- талявалася выдатнае надвор’е, сціхла ўедлівая камарня, і нішто не мяшала публіцы (сярод якой раіліся самаўрадавыя і ўрадавыя VIPы) здорава бавіцца пад вядомыя рытмы, у гулях фундаваных МУСіА і іншымі спонсарамі. Гарадоцкая гміна пры гэтым мела выдатную (міжнародную!) рэкламу, бо прамая трансляцыя з мерапрыемства ішла па Радыё Рацыя. Вялі сустрэчу вядомы бард, акцёр і пісьменнік ды шоўмен з Гродна Віктар Шалкевіч і маладзенькая Аня Трахімчык з Гарадка.