- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
130 гадоў з дня нараджэнняЎсевалада Ігнатоўскага. Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч, 1-шы прэзідэнт НАН Беларусі (19.04.1881, в. Токары Камянецкага р-на Берасцейскай вобл. - 04.02.1931), гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), акадэмік Усеукраінскай акадэміі навук (1929). Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт (1911). У 1914-1920 гг выкладчык, дырэктар Менскага настаўніцкага інстытута. У 1920 г. наркам земляробства БССР, у 1920-1926 гг наркам асветы БССР. 3 1921 прафесар, дэкан, намеснік рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1925 г. старшыня (з 1927 г. прэзідэнт) Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), у 1929-1931 гг прэзідэнт Беларускай акадэміі навук, адначасова дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай акадэміі навук.