- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі праз гады эканамістам і даследчыкам трапіць у рукі графік падзення і пад’ёму коштаў на паліва ў Беларусі за апошні тыдзень, то яны напэўна будуць узмоцнена мазгаваць пра тое, якія эканамічныя цуды так падкідвалі і апускалі тыя кошты і якой логікай у гэты час кіраваўся рынак. Прычым, першую палову гэтага эканамічнага красворда разгадаць будзе нескладана — падняліся долар, еўра, расійскі рубель і польскі злоты (ці калі сказаць карацей і не пералічваць усе грашовыя адзінкі свету, уключаючы ў пералік не толькі англійскія фунты, ізраільскія шэкелі, але нават і мангольскія тугрыкі, то проста ўпаў беларускі рубель). Гэта ўсё значыць, што падняліся і кошты на энерганосьбіты. І, здаецца, падняліся адпаведна валюце, застаючыся пры гэтым не самымі дарагімі ў рэгіёне. Нічога не зробіш, энерганосьбіты, тым ці іншым чынам, неяк прывязаныя да цвёрдай валюты. Пытанне ў іншым: чаму кошты раптам знізіліся? Дзе там логіка?