- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гадавіна Студзеньскага паўстання. Сёлета мінае 150 гадоў ад выбуху Студзеньскага паўстання. Гэтая знамянальная гадавіна беражна адзначаецца ў нашай краіне, у тым ліку і ў Беластоку. З гэтай нагоды беластоцкі Дзяржаўны архіў наладзіў выстаўку дакументаў часу паўстання, а мясцовы Музей войска выстаўку нямногіх здымкаў з таго часу. Універсітэт у Беластоку наладзіў адмысловую навуковую сустрэчу. Сам Беласток, які шмат гадоў да паўстання, разам з Беластоцкай акругай быў далучаны да Гродзенскай губерні, не адыграў па сутнасці ніякай ролі ў паўстанні. Баявыя дзеянні адбываліся ў аддаленні ад горада і таму тут памяткі ад тадышніх падзей не захаваліся, у тым ліку і дакументальныя; гэтыя апошнія беластоцкія ўстановы атрымалі звонку, у тым ліку з Гродна і Вільні. Гэта пра выстаўкі.