- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У старажытным Полацку адзначалі Дзень памяці Святой Еўфрасінні Полацкай. Раніца пачалася са святочнага набажэнства ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, працягнулася літургіяй у Свята-Еўфрасіннеўскім храме манастыра і ў Сафійскім саборы. Але цэнтральнай падзеяй дня стаў Хросны ход. Па вуліцах Полацка ад сабора да манастыра прайшлі прадстаўнікі духавенства і свецкай улады, грамадскіх і моладзевых арганізацый, жыхары і госці горада. Мерапрыемства атрымалася надзвычай масавым.