- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта тут праводзіліся вернісажы мастакоў і прамоцыі творчасці ін-шых творцаў з Беларусі. Гэта гэтая ўстанова культуры па сваіх магчымасцях падтрымлівала творчасць беларусаў пражываючых на Падляшшы і была ў культурным сэнсе сувязным паміж Беларуссю і Беласточчынай, у якой пражываюць карэнныя беларусы. Тут таксама сустракаўся з беларусамі Беласточчыны, напрыклад, міністр культуры Рэспублікі Беларусь, а раней пасол гэтай краіны ў Польшчы Павел Латушка. Усё паказвае на тое, што Культурны цэнтр Беларусі (КЦБ) пасля ледзь трох гадоў дзейнасці з канцом верасня перастае існаваць у Беластоку. Кажуць, патрабуе гэтага польскае Міністэрства замежных спраў.