- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Браніслаў Камароўскі больш за год пасля таго, як стаў на пасаду прэзідэнта РП, наведаў Чыжы. Якраз у гэтай гміне, якая налічвае дзве з паловай тысячы насельніцтва, на апошніх прэзідэнцкіх выбарах здабыў ён найбольшую ў маштабе ўсяе краіны падтрымку — 93,1%. Яго прыезд прадбачваўся ўжо зараз пасля выбараў, але абавязкі дазволілі яму наведаць чыжавян толькі цяпер, зараз пасля візіту ў той самы дзень на свяце Праабражэння Гасподняга на Святой Гары Грабарцы. — У прынцыпе я павінен сказаць „дзякую з усяго сэрца” і гэтага павінна быць дастаткова за ўсю прамову, — звярнуўся да чыжавян.