- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васемнаццаты раз зайграла „Бардаўская восень”. Не было можа яркіх прарываў, затое ахвотна скажу, што адным з лепшых, паводле мяне, канцэртаў быў выступ... Віктара Шалкевіча. Няшмат было ветэранаў з яго фестывальным вопытам ці нават руцінай, але аголена з традыцыйных жартаў прэзентацыя пахла пастаяннай і актуальнай рэфлексіяй наконт роднай зямлі. — Нашая „Пані” ўжо дарослая, — сказаў Ігар Лукашук, чалавек, які пры фестывалі працуе яшчэ з 1990-х гадоў. А гэтая даросласць, верце ці не, была адчувальнай у паветры. Хаця сёлета было шмат маладзейшых выканаўцаў, пасля канцэртаў заставалася ўражанне, што яны ў нейкім сэнсе перайшлі новы шлях. У тым сэнсе адчувалася і нейкая таямнічасць, прыхаваная за сцэнічнай формай. Усё-такі, калі прыходзіць даросласць, момантамі адчуваецца таксама стомленасць, няхай імгненную, можа нават вынікова мала важную, бо яна пераходзіць. Але можа быць і так, што паўплывае яна на далейшы кшталт фестывалю.