- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
75 гадоў з дня нараджэння Рамана Тармолы. Тармола (Тармола-Мірскі) Раман Якаўлевіч, нарадзіўся 4 красавіка 1936 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ўсям’і рамесніка. У 1960 г. скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і мастацтву Беларускага тэлебачання. 3 1977 г. сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кіна-студыі «Беларусьфільм», з 1980 г. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачання. Сябра СП СССР з 1964 г. Першыя творы апублікаваў у 1957 г. («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Міранка» (1971), «Побач» (1974), «Павага» (1976), «Зямное - зямному» (выбранае, 1979), «Вобразы вечара» (1982), «Толькі б дагаварыць» (1986), «Спрадвечнасць» (выбранае, 1989). Выдаў кнігі для дзяцей «Каго баяцца ў лесе» (1973), «Казкі-падказкі» (1984).