- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гародні. 20 сакавіка ў Горадні адбылася чацвёртая агульна-нацыянальная дыктоўка. Паводле арганізатараў, яны не знайшлі падтрымкі ва ўладаў якія палічылі яе неабавязковым мерапрыемствам. Аднак удзельнікаў не бракавала: зарэгістравалася больш за дзвесце чалавек. Напачатку перад удзельнікамі выступіў гурт сярэднявечнай музыкі "Ірдарат". Затым бард і літаратар Віктар Шалкевіч прадыктаваў тэкст пра стварэнне ў Гародні заапарка за польскім часам. Ён быў надрукаваны ў кнізе пісьменніка Аляксея Карпюка “След на зямлі”. Дыктоўку пісалі і моладзь, і сівыя людзі, школьнікі пачатковых класаў і ўніверсітэцкія прафесары — Алесь Астроўскі, Аляксей Пяткевіч, Алесь Смалянчук. Яна прайшла пад дэвізам "Горадня з мовай!”