- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кніжцы знаходзіцца характарыстыка будовы і дзейнасці Беларускага музея як установы і дзейнасці музейнай арганізацыі. У новым выданні паказаны этапы будовы музея і асобы, якія найбольш ангажаваліся ў справу, а пасля ў дзейнасць музея. Ініцыятарам будовы Беларускага музея і асобай, якая кіравала пабудовай быў Канстанцін Майсеня і мы апісваем яго дзейнасць. Змясцілі мы ў кніжцы таксама артыкулы розных аўтараў аб нашым музеі. Сярод людзей музея, якіх мы апісваем у кніжцы, ёсць таксама Васіль Сакоўскі, Аляксей Харкевіч, Ян Хіліманюк і папярэдні дырэктар музея Ян Карпюк. Юліян Казбярук вёў музейную хроніку, якая стала галоўнай крыніцай інфармацыі аб будове музея пры падрыхтоўцы кніжкі. Выданне ілюстраванае шматлікімі здымкамі, як з перыяду будовы, так і пазнейшай дзейнасці музея.